wd wp Пошук:

Заходне-Саксонская вышэйшая школа ў Цвікау

Заходне-Саксонская вышэйшая школа ў Цвікау (ням.: Westsächsische Hochschule Zwickau) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цвікау.

Гісторыя

Традыцыя вышэйшай адукацыі ў Цвікау ўзыходзіць да заснавання лацінскай школы ў канцы ХІІІ стагоддзя. Аднак вытокі сучаснай установы ў большай ступені звязаны з бумам горназдабыўной прамысловасці і прамысловай вытворчасці ў Германіі ў пачатку 1800-х гадоў. Рост здабычы і перапрацоўкі вугалю ў рэгіёне стварыў попыт на работнікаў з высокім узроўнем тэхнічнай падрыхтоўкі, а прамысловасць падштурхнула да развіцця спецыялізаваных навучальных устаноў. У 1828 годзе была адкрыта нядзельная школа для рабочых, а ў 1862 годзе — школа для навучання тэхнічным навыкам, звязаным з горнай справай. Да 1949 года ўстанова ператварылася ў паўнавартасную горна-інжынерную вышэйшую школу. Паралельна з развіццём горнай школы, у 1897 годзе інжынеры Паўль Кірхгоф і Леандэр Хамель заснавалі інжынерную школу ў супрацоўніцтве з мясцовым муніцыпальным урадам. У 1965 годзе горная інжынерная школа і агульная інжынерная школа аб’ядналіся, атрымаўшы права на наданне доктарскіх ступеняў як Вышэйшая інжынерная школа ў Цвікау. У 1989 годзе навучальная ўстанова аб’яднала школу эканомікі ў Плаўэне і школу машынабудавання і будаўніцтва ў Глаўхау, стаўшы паўнавартасным тэхнічным універсітэтам. Пасля ўз’яднання Германіі была зроблена спроба аб’яднаць гэты інжынерна-тэхнічны універсітэт з педагагічным каледжам у адзін універсітэт. Аднак гэтая ідэя не атрымала палітычнай падтрымкі ў мясцовым зямельным урадзе і не ўвянчалася поспехам, педагагічны каледж быў перададзены Хемніцкаму тэхнічнаму ўніверсітэту.

Факультэты

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Цвікау
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Германіі