wd wp Пошук:

Заходнепалеская іканапісная школа

Заходнепалеская іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, адметная своеасаблівай мастацкай мовай і вобразным ладам[1].

Геаграфічная распаўсюджанасць

Як вынікае з назвы, да школы адносяць творы, створаныя на тэрыторыі Заходняга Палесся.

Гісторыя развіцця

Яе фарміраванне, верагодна, пачалося з другой паловы XVI стагоддзя, але яе найбольш характэрныя рысы склаліся ўсё ж у XVII стагоддзі[1]. Менавіта ў гэты і больш позні час актывізуецца дзейнасць шэрагу манастыроў: Барысаглебскага ў Тураве, Спаскага ў Кобрыне, Траецкага і Спаскага ў Драгічыне, Сімяонаўскага ў Брэсце і шэрагу іншых, пры якіх працавалі іканапісныя майстэрні і асобныя аўтары[1]. З XVII стагоддзя іконы пачалі пісаць не толькі на дошках, пакрытых лейкасным грунтам, але і на палатне, нацягнутым на падрамнік або на драўляную аснову[1].

Асаблівасці

На фарміраванне адметных асаблівасцей заходнепалескай школы паўплывала адмова ад традыцыйных прамалёвак, якія ўжо не стрымлівалі творчую фантазію, давалі магчымасць больш вольна трактаваць біблейскія сюжэты. З гэтым звязана злучэнне ў абразах узнёсла-паэтычных трактовак і жанравых матываў, іх мажорная і ўрачыстая колеравая гама[1].

Пінская школа

Столінская школа

Столінская школа — умоўная назва тыпу абразоў, знойдзеных упершыню на Століншчыне. Іх стыль нагадвае спосаб малявання вядомых польска-ўкраінскіх майстэрняў Рыбаціцкіх(руск.) бел., аднак адрозніваюцца большай далікатнасцю і лірызмам[2].

Майстры

«Цалаванне Іакіма і Ганны. Благавесце Ганне» Маларыцкага майстра

Маларыцкі майстар

Асноўны артыкул: Маларыцкі майстар Сярод іншых невядомых іканапісцаў Заходняга Палесся вылучаецца постаць так званага Маларыцкага майстра, які жыў і працаваў у 1648—1650 гг. у вёсцы Малая Рыта, іншых звестак пра асобу мастака не захавалася. Да нашага часу захаваліся толькі чатыры іконы[Удакладніць!], якія прыпісваюць гэтаму майстру[3].

Зёлаўскі майстар

«Сашэсце Святога Духа на апосталаў» Зёлаўскага майстра

Яшчэ менш вядома пра яскравага майстра другой паловы XVIII ст. з в. Зёлава (Драгічынскі раён). Яму прыпісваюць аўтарства абразоў «Сашэсце Святога Духа на апосталаў», «Апосталы з прыладамі катаванняў», «Апосталы Пётр і Павел», «Архангел Міхаіл», «Дабравешчанне», «Тройца новазапаветная», «Прарокі», абраз-таблетка «Святыя Мікола і Марыя», «Фама і Іаан», «Майсей і Данііл», «Дабравешчанне» з Зёлаўскай Свята-Троіцкай царквы[4], якія, як відаць, былі напісаны ў Тараканьскім Богаяўленскім манастыры.

Іконы

Блакітнае Успенне

Асноўны артыкул: Блакітнае Успенне

«Блакітнае Успенне»

Яркім прыкладам візантыйскай традыцыі ў беларускім іканапісе з’яўляецца абраз «Блакітнае Успенне» 15 стагоддзя, які доўгі час быў упрыгожваннем экспазіцыі старажытнарускага жывапісу Траццякоўскай галерэі ў Маскве[5]. Гэты выдатны помнік сярэднявечнага мастацтва ніколі не адносілі ні да гісторыі беларускага іканапісу, ні да італа-крыцкай школы, але беларускі вучоны А. А. Ярашэвіч даказаў прыналежнасць «Блакітнага Успення» да беларускай культуры[5]. Помнік у 1914—1917 гадах быў вывезены з Мінска ў Маскву ў калекцыю вядомага збіральніка старажытнарускай жывапісу І. С. Астравухава(руск.) бел.. Пасля рэарганізацыі прыватных збораў Масквы, абраз стаў здабыткам Траццякоўскай галерэі[5]. Ікона апублікавана як помнік беларускага жывапісу Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Живопись Белоруссии 12—18 веков». Минск, 1980. Илл. 14,15,16..

Вывучэнне

Палескі іканапіс вывучаны слаба[2]. Да нашага часу не захаваліся творы палескай іканапіснай школы, створаныя раней за XV стагоддзе, а захаваныя высокамастацкія абразы XV — пачатку XVI ст., з прычыны іх малой колькасці і стылявой неаднароднасці, амаль не падуладны абагульняючаму аналізу[6].

У 2002 годзе фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва фінансаваў выданне кнігі «Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.», чым быў адзначаны ўнёсак старажытнай палескай культуры ў агульнабеларускі культурны кантэкст[7].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 ТРАДИЦИОННАЯ БЕЛОРУССКАЯ ИКОНОПИСЬ 14 — 18 ВЕКОВ (руск.)
  2. 1 2 Иконопись Пинщины (руск.)
  3. Православие на малоритчине
  4. Зёлава / Свята-Троіцкая царква
  5. 1 2 3 О. Д. Баженова. Византийская традиция в белорусском искусстве 15 века (руск.)
  6. Шматаў В. і др. Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. Мн., 2002. с. 88
  7. «Сей Образъ Сооружіл…»}

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заходнепалеская іканапісная школа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных