wd wp Пошук:

Тараканьскі Богаяўленскі манастыр

Тараканьскі Богаяўленскі манастыр — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у в. Таракань (зараз в. Імянін, Драгічынскі раён).

Гісторыя

Царква у стылі віленскага барока пабудавана у 1710 годзе, мураваны кляштар у 1779 годзе.

Быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры ўніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя Холмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.

Манастыр быў канчаткова закрыты ў 1874 годзе ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галеччу абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 года заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа.

У 1950-х гадах (1959[1]) былая базылiянская царква была знішчана.

Галерэя

Зноскі

  1. Таракань (Імянін). Базыліянскі кляштар.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1779 годзе
Катэгорыя·Імянін (Драгічынскі раён)
Катэгорыя·Касцёлы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Зніклі ў 1950-я гады
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1779 год у Беларусі
Катэгорыя·Базыльянскія манастыры Беларусі