wd wp Пошук:

Заходнеафрыканская кампанія

Захо́днеафрыка́нская кампа́нія Першай сусветнай вайны — захоп войскамі краін Антанты германскіх калоній у заходняй і цэнтральнай Афрыцы.

Становішча перад пачаткам вайны

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны ў Германскай імперыі было дзве калоніі ў Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы: Тогаленд і Германскі Камерун. Яны былі з усіх бакоў акружаны тэрыторыямі, падкантрольнымі будучым ворагам Германіі: Францыі, Бельгіі і Вялікабрытаніі. Германія толькі-толькі прыступіла да засваення гэтых зямель, і не мела дастаткова сіл для іх абароны.

Тогаленд

Тогаленд у 1915 годзе.

У Тогалендзе не мелася войскаў, там былі толькі паліцэйскія сілы. Пасля пачатку вайны туды ўварваліся брытанскія войскі з Залатога Берага і французскія войскі з Дагамеі. 22 жніўня 1914 года імі была атакаваная радыёстанцыя ў Каміне, і мясцовы германскі камандуючы капітуляваў праз чатыры дні, папярэдне аддаўшы загад аб знішчэнні радыёстанцыі і прасачыўшы за яго выкананнем.

Германскі Камерун

Баявыя дзеянні ў Германскім Камеруне

У Германскім Камеруне знаходзілася каля тысячы нямецкіх салдат, і каля 3 тысяч салдат-афрыканцаў. З пачаткам вайны брытанскія войскі атакавалі Камерун з тэрыторыі Нігерыі, рухаючыся трыма рознымі маршрутамі, аднак атакі ўсіх трох калон былі адбітыя германскімі войскамі, якія выкарысталі ўмовы мясцовасці і тактыку засад. Французскія войскі атакавалі Камерун з тэрыторыі Чада і захапілі Кусеры. У пачатку верасня франка-бельгійскія войскі ўзялі Лімбе, а 27 верасня, пры артылерыйскай падтрымцы ад брытанскіх і французскіх крэйсераў — эканамічную сталіцу калоніі горад Дуала. У чэрвені 1915 года брытанцам здаўся германскі гарнізон горада Гаруа.

Адзіным буйным цэнтрам германскага супраціўлення застаўся Яўндэ. Бельгійска-французскія сілы рушылі ўглыб кантынента ўздоўж трасы будаваўшайся немцамі чыгункі, адбіваючы па шляху атакі германскіх войскаў, і ў лістападзе 1915 года ўзялі горад. Большасць германскіх салдат адступіла ў нейтральную Іспанскую Гвінею, дзе былі інтэрнаваныя да канца вайны. Апошні нямецкі апорны пункт у Камеруне капітуляваў у лютым 1916 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Бельгіі
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны