wd wp Пошук:

Захар Якаўлевіч Бірала

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бірала. Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2 (15) лютага 1906, в. Раўнаполле Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1993, Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт , сатырык.

Біяграфія

Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 19251928 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газ. Чырвоная змена, «Савецкая Беларусь», часопісе «Малады араты». У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 — МВПТ. У 19341936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940—1941 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Падчас вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёна. У 19441945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб’яднання пры раённай газ. «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Бірыла з’явілася магчымасць зноў публікаваць свае кнігі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. http://zviazda.by/be/news/20160226/1456499307-u-pasyolku-marina-zyavilasya-memaryyalnaya-doshka-zaharu-biralu
  2. У пасёлку Мар’іна з’явілася мемарыяльная дошка За­ха­ру Бі­ра­лу

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі рабочага факультэта БДУ
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 1
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раўнаполлі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе