wd wp Пошук:

Захар Ганскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганскі. Захар Ганскі (польск.: Zachariasz Hański; 1760-1812) — шляхціч гербу Корчак, ваенны і дзяржаўны службовец Вялікага княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Ганскіх. Прыдворны караля Станіслава Аўгуста. Каронны генерал-ад’ютант булавы польнай, лоўчы надворны літоўскі з 22 лютага 1790 года (апошні, хто займаў гэтую пасаду ў ВКЛ). Кавалер ордэна Святога Станіслава з 1790 года. Разам з усім патомствам і пляменнікамі быў зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Ганскіх