wd wp Пошук:

Захар Аляксандравіч Раговін

Захар Аляксандравіч Раго́він[2] (28 жніўня 1905 — 11 жніўня 1981) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. У 1907 годзе разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1928 годзе па спецыяльнасці інжынер-хімік. Працаваў у навуковым супрацоўнікам у Хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава. У 1930—1932 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры Ваенна-хімічнай акадэміі і з 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута штучнага валакна. З 1931 года выкладаў у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, з 1939 года — прафесар і загадчык кафедры тэхналогіі штучнага валакна Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1940 годзе — дэкан тэхналагічнага факультэта. У 1941—1945 гадах З. А. Раговін — упаўнаважаны па хіміі Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. З 1946 года працаваў у Маскоўскім тэкстыльным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Разам з І. Л. Кнунянцам даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму. У 1930—1940 гадах займаўся распрацоўкай фундаментальных асноў хіміі цэлюлозы. У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў дзяржаўныя даручэнні, звязаныя з арганізацыяй вытворчасці патрэбных фронту палімерных матэрыялаў. Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, метады мадыфікацыі цэлюлозных і сінтэтычных валокнаў для атрымання матэрыялаў з рознымі ўласцівасцямі. У 1930—1932 гадах займаўся асваеннем тэхналогіі атрымання віскознай ніці на Магілёўскім заводзе штучнага валакна імя Куйбышава[3].

Аўтар шэрагу падручнікаў, дапаможнікаў і манаграфій[3]. Падрыхтаваў 130 кандыдатаў і 7 дактароў навук[3].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142441805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 сакавіка 2015.
  2. БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 Захар Аляксандравіч Раговін // Малілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДТУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных