Засце́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Засценкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новатухінскага і Чарнаручанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад Азярэцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэдзькаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі)[3]. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Азёры[4]. 14 верасня 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асінторфскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 538 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі.