Застаўніўскі раён[1] (укр.: Заставнівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнавіцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Застаўна[1] (укр.: Заставна).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 50194 чалавекі, плошча — 619 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 32 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 37 вёсак.