wd wp Пошук:

Зарніца малая

Зарніца малая[3][4] (Chaenorhinum minus) — від травяністых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі.

Апісанне

Аднагадовая расліна (5)10-20 см вышынёй. Сцеблы разгалінаваныя, з залозістымі валасінкамі. Самае нізкае лісце супрацьлеглае, верхняе — папераменнае, кароткачарашковае; ліставыя пласціны ад лінейных да доўга-яйкападобных, валасатыя. Кветкі адзінкавыя ў пазухах. Вяночак 5-6 мм даўжынёй, светла-ліловы, у зеве жаўтлявы. Каробачка яйкападобная, 5-6 мм даўжынёй. Чашачка 5-лопасцевая, долі вузкія. Тычынкі 4. Насенне бурае, 0.4 мм даўжынёй, з рэбрамі, на краі якіх некалькі зубчыкаў[4][5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых умераных рэгіёнах[6][7][8].

Ва Украіне від расце на палях і камяністых месцах — на большай частцы тэрыторыі, але на поўдні і ў Крыме рэдка. Пустазелле[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Linaria minor (L.) Desf.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 285. (руск.) (укр.)
  5. NatureGate. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Трыпутнікавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі