wd wp Пошук:

Запрудскі сельсавет

Запру́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Запруддзе.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ляснянскі сельсавет у складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лясныя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Загаранкаўскага сельсавета і частка скасаванага Скуратоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Александрова, Арава, Бурнеўка, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Малая Арава, Ражкі, Скураты і Трыпутня)[1]. У красавіку 1963 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александрова, Арава, Бурнеўка, Гай, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Навапруддзе, Новае Радча, Пралетарый, Ражкі, Скураты, Старое Радча і Трыпутня)[2]. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дудаковічы[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Комсеніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок Запруддзе, вёскі Ахімкавічы 1, Ахімкавічы 2, Краснагор’е, Петушкі і Тубышкі[4]. 20 снежня 2014 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вялікае Зубава, Дудаковічы, Лясныя і Пасырава), сельсавет перайменаваны ў Запрудскі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 919 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Запрудскі сельсавет