wd wp Пошук:

Замак герцагаў Урбінскіх

Від на сабор і герцагскі палац у Урбіна.

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палацца Дукале. Палацца Дукале (італ.: Palazzo Ducale, гэта значыць «герцагскі палац») — былая рэзідэнцыя ўладароў Урбіна, выдатны прыклад палацавага комплексу эпохі Адраджэння і помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

У Сярэднявеччы на скале ва Урбіна знаходзіўся невялікі замак. У палове XV стагоддзя Федэрыга да Монтэфельтра заклікаў фларэнційскіх дойлідаў, каб узвесці вакол яго палацавыя пабудовы ў апошнім гусце. Найбольшы ўнёсак у праектаванне і будаўніцтва ўнёс далмацін Лучана Лаўрана, які натхняўся творчасцю Брунелескі.

Пасля смерці герцага ў 1482 г. будаўнічыя працы былі прыпынены, але нават у няскончаным выглядзе палац набыў славу ідэальнай рэзідэнцыі для асвечанага манарха. У гэтым кантэксце ён згадваецца Бальдасарэ Кастыльёнэ ў знакамітым трактаце «Пра прыдворнага».

Сучаснасць

У наш час у палацы, які доўгі час служыў мэрыяй Урбіна, размешчана збор Нацыянальнай галерэі Марке (галоўным чынам італьянскі жывапіс эпохі Адраджэння). Пры гэтым некаторыя залы палацца нават больш значныя з мастацкага пункта гледжання, чым прадстаўленыя ў ім карціны. Да ліку такіх адносіцца кабінет герцага, на сценах якога з выкарыстаннем прыёмаў інкрустацыі і ілюзіянізму намаляваны паліцы з кнігамі, астранамічнымі і музычнымі інструментамі, а таксама сімваламі вольных мастацтваў. Палацавыя капэлы ў палацца парныя, адна хрысціянская, а іншая — язычніцкая, прысвечаная Музам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Палацы Італіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Урбіна
Катэгорыя·Архітэктура Рэнесансу
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе