wd wp Пошук:

Заліў Старык

Залі́ў Стары́к[2][3], Залі́ў[1] — возера ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча возера складае 0,43 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 9,5 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, вузкая, серпападобнай формы. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні ў 5 м, спадзістыя, пясчаныя. Берагі высокія, месцамі абразійныя.

У паўночнай частцы Заліў Старык злучаецца ручаём з возерам Старык, а ў час веснавога разводдзя з ракой Прыпяць.

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Морфометрические параметры озёр Гомельскойобласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Мазырскага раёна
Катэгорыя·Прыпяць