wd wp Пошук:

Закон выпрамянення Віна

Зако́н выпрамяне́ння Ві́на — закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела.

Тэарэтычна выведзены В. Вінам.

Паводле закона выпрамянення Віна шчыльнасць энергіі выпрамянення uν, адпаведная частаце ν*, выражаецца формулай:*

u

ν

=

ν

3

f

(

ν T

)

,

{\displaystyle u_{\nu }=\nu ^{3}f\left({\frac {\nu }{T}}\right),}

\{\displaystyle u_\{\nu \}=\nu ^\{3\}f\left(\{\frac \{\nu \}\{T\}\}\right),\} дзе f — некаторая функцыя адносін ν/T, T — абсалютная тэмпература.

З закона выпрамянення Віна вынікае т.зв. закон зрушэння Віна, паводле яго даўжыня хвалі λmax, на якую прыпадае максімум энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела, адваротна прапарцыянальная яго абсалютнай тэмпературы:

λ

max

T

b ,

{\displaystyle \lambda _{\max }T=b,}

\{\displaystyle \lambda _\{\max \}T=b,\} дзе b=2,897×10-3 м·К — пастаянная Віна.

Закон выпрамянення Віна — гранічны выпадак закону выпрамянення Планка для вялікіх частот (малых даўжынь хваль).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Статыстычная фізіка
Катэгорыя·Тэрмадынаміка
Катэгорыя·Электрамагнітнае выпраменьванне