Зако́н Дэба́я — палажэнне, паводле якога цеплаёмістасць C**V крышталічнай рашоткі аднаатамных цвёрдых цел пры нізкіх тэмпературах прапарцыянальная кубу абсалютнай тэмпературы T.
Закон выведзены П. Дэбаем.
Закон Дэбая мае выгляд
C
V
= 77
,
94 × 3 R
(
T θ
)
3
,
{\displaystyle C_{V}=77{,}94\times 3R\left({\frac {T}{\theta }}\right)^{3},}
дзе R — універсальная газавая пастаянная, θ — тэмпература Дэбая, якая вызначае тэмпературную мяжу, ніжэй якой становяцца істотнымі квантавыя эфекты.