wd wp Пошук:

Задашчэнскі сельсавет

Карта ваколіц Шацка 1927 года

Задашчэ́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Задашчэнне.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай вобласці БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Грэскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Пухавіцкага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[1].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Грэскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шацкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат