wd wp Пошук:

Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча

Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча (польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Жэшаве.

Гісторыя

У 1951 годзе ў Жэшаве была створана Вячэрняя інжынерная школа, асноўнай задачай якой было навучанне механікаў. У 1952 годзе у выніку рэформы школа была падпарадкавана Вячэрняй інжынернай школе ў Кракаве. Тры гады празней, у 1955 годзе, пасля рэарганізацыі яе ў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт, яна ўжо працавала ў якасці Механічнага факультэта Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з сядзібай у Жэшаве.

У 1963 годзе вучэльня ў Жэшаве стала самастойнай ВНУ - было створана Вышэйшае інжынернае вучылішча з агульнатэхнічным факультэтам і механічным факультэтам. З гэтага моманту пачаўся перыяд інтэнсіўнага развіцця вучэльні ў Жэшаве.

У 1965 годзе быў створаны электратэхнічны факультэт, у 1967 годзе - факультэт грамадзянскага будаўніцтва (ператвораны пазней у факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі), а ў 1968 годзе - факультэт хімічнай тэхналогіі. У 1972 годзе на механічным факультэце было створана авіяцыйнае аддзяленне.

Атрыманыя ва ўсіх асноўных напрамках дзейнасці высокія вынікі прывялі да надання вучэльне поўнага акадэмічнага статусу. 1 кастрычніка 1974 года пастановай Савета міністраў ПНР быў створаны Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукашэвіча.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1963 год у Польшчы
Катэгорыя·Жэшаў