Жэмчуг, таксама Перл[1] — цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай або няправільнай формы, якія развіваюцца ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных).
Слова жэмчуг кітайскага паходжання.
Памерам ад дробных зярнят да галубінага яйца. Можа класіфікавацца як мінерал класа арганічных злучэнняў. Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (арганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы.
Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-небудзь чужародным прадметам (пясчынкай, паразітам і інш.).
Здабываецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры-Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Венесуэлы. Прэснаводны жэмчуг з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі, у краінах Паўночнай Амерыкі. Вырошчваецца штучна.
Шануецца як каштоўны камень. Выкарыстоўваецца для вытворчасці ювелірных упрыгожванняў (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэмчуг
Працэс росту жамчужыны на YouTube(англ.)