wd wp Пошук:

Жыткавіцкі канал

Жы́ткавіцкі канал — меліярацыйны канал у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Даўжыня 11 км. Пачынаецца з возера Чырвонае за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ляхавічы, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Хісцецкі Бор, дзе знаходзіцца водаразмеркавальнік, з якога вада падаецца ў рэкі Гніліца, Навуць і Рудзянецкі канал.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Жыткавіцкага раёна