wd wp Пошук:

Жыгучыя

Жыгучыя, кнідарыі (Cnidaria) — тып жывёл з радыяльным размяшчэннем органаў. Традыцыйна разглядаліся як клас кішачнаполасцевых.

Насяляюць моры і акіяны, нешматлікія вядомы ў прэсных вадаёмах. Цела радыяльна-сіметрычнае, двухслойнае: вонкавы слой аддзелены ад унутранага студзяністай праслойкай. Некаторыя мюць шкілетныя элементы з хіціну або карбанату кальцыя. Характэрна наяўнасць жыгучых клетак, здольных выстрэльваць ніць (з шыпікамі, клейкую ці закручаную), што нярэдка суправаджаецца выхадам таксічных рэчываў і служыць для абароны і лоўлі здабычы (галоўным чынам планктонных жывёл).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жыгучыя
Катэгорыя·Тыпы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта