wd wp Пошук:

Жулі Дэпардзьё

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэпардзьё. Жулі Дэпардзьё (фр.: Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.

Біяграфія

Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям’і акцёраў Жэрара і Элізабет Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» («Le colonel Chabert»), а затым у Жазе Даян у фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх — знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.

У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L’examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.

Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно — Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» (“Zaïde, un petit air de vengeance “) у 2001 годзе.

У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду — «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139410406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Julie Depardieu // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139410406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў