wd wp Пошук:

Жулі Дэльпі

Жулі Дэльпі (фр.: Julie Delpy; нар. 21 снежня 1969, Парыж) — франка-амерыканская актрыса

і кінарэжысёр.

Жулі Дэльпі нарадзілася ў Парыжы ў сям’і акцёраў Мары Піле і Альбера Дэльпі. Вучылася рэжысуры ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на сцэне ва ўзросце пяці гадоў. Першую невялікую кінаролю Дэльпі сыграла ў фільме Жан-Люк Гадара 1985 года «Дэтэктыў». Першую галоўную ролю атрымала ў фільме Бертрана Тавернье «Запал Беатрыс». Міжнароднага прызнання Дэльпі дамаглася ў 1990 годзе дзякуючы галоўнай ролі ў нашумелым фільме Агнешкі Холанд «Еўропа Еўропа» (1990). На хвалі гэтага поспеху пачаўся ўзлёт акцёрскай кар’еры Дэльпі, і ў наступныя гады яна знялася ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Фолькер Шлёндарф («Падарожнік», 1991) і Кшыштаф Кеслёўскі («Тры колеры: Белы», 1994).

Падвойны поспех на Берлінале Жулі Дэльпі і яе партнёру па фільме «Перад світанкам» (1995) і яго працягу «Перад заходам» (2004) амерыканскаму акцёру Ітану Хоўку забяспечыў рэжысёр Рычард Лінклейтэр. Дэльпі сама дэбютавала ў якасці рэжысёра ў фільме 2007 года «2 дні ў Парыжы».

У 2003 годзе выйшаў дыск Жулі Дэльпі з песнямі яе ўласнага сачынення на французскай мове, дзе яна сама акампануе сабе на гітары.

У наш час пражывае ў Лос-Анджэлесе. Зняла па ўласным сцэнарыі фільм пра крывавую графіню Эржэбет Батары «Графіня». У 2011 годзе выйшаў фільм «Канікулы на моры», зняты Дэльпі.

Абраная фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123915287 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Julie Delpy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123915287 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=4508

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Шансанье
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта