wd wp Пошук:

Жуль Сезар Савіньі

Жуль Сезар Савіньі (фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny; 5 красавіка 1777; Провен, Францыя — 5 кастрычніка 1851; Версаль, Францыя) — французскі натураліст і заолаг. Вядомы па сваіх даследаваннях нехрыбтовых, якія насяляюць Егіпет і Сірыю: павукападобных, ракападобных, малюскаў, чарвякоў, складаных асцыдый. Заслугай навукоўца з’яўляецца і ўсталяванне факта гамалогіі ротавых частак насякомых[4].

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў старадаўнім французскім горадзе Провен, змесцаваным у Шампані.

Ва узросце 16 гадоў для завяршэння навучання адправіўся ў Парыж, дзе з такими натуралістамі як Жан-Батыст Ламрк і Жорж Леапольд Кюўе працаваў у нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі.

Здзейсніў падарожжа ў Кітай. Падчас навуковай экспедыцыі Напалеона Банапарта ў Егіпет у 1798—1802 гадах, Савіньі суправаджаў, у якасці заолага, Жофруа Сэнт-Ілера. У экспедыцыі Савіньі займаўся, галоўным чынам, вывучэннем нехрыбтовых. Па вяртанні, Савіньі публікуе паміж 1809 і 1813 годам каля пяцідзесяці даследчых публікацый пра насякомых, на падставе сабраных у гэтай кампаніі матэрыялаў.

У 1817 годзе зрок Савіньі пагоршыўся, і яму давялося на некалькі гадоў спыніць працу.

30 ліпеня 1821 года Савіньі быў абраны чальцом Французскай акадэміі навук[5]. Ён з’яўляўся таксама чальцом шматлікіх замежных акадэмій, у прыватнасці, у 1826 годзе быў абраны карэспандэнтам Прускай Каралеўскай акадэміі навук [6].

У 1824 годзе ён пазбыўся зроку.

Памёр Савіньі у 1851 годзе у Парыжы[7].

Магіла Савіньі ў Провене

Бібліяграфія

Названыя ў гонар навукоўца біялагічныя роды і віды

Роды

Віды

Зноскі

  1. 1 2 Marie-Jules César Lelorgue de Savigny // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=17626 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. The Anatomy of the Mouth-parts and of the Sucking Apparatus of Some Diptera by George Dimmock
  5. Académie des sciences. Les membres du passé dont le nom commence par S(фр.) .
  6. Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Marie Jules César LELORGNE de Savigny(ням.) .
  7. Archives des Yvelines, commune de Versailles, acte de décès 865, année 1851 (page 183/219)
  8. Maurice Boubier (1925). L’Évolution de l’ornithologie. Ed. Librairie Félix Alcan. París, Nouvelle collection scientifique : ii + 308 p.
  9. Blackwall, J. (1833). “Characters of some undescribed genera and species of Araneidae”. London and Edinburgh Philosophical Magazine and Journal of Science ( 3 (3): 104–112.
  10. Beolens, Bo; Watkins, Michael; Grayson, Michael (2011). The Eponym Dictionary of Reptiles. Baltimore: Johns Hopkins University Press. pp. 233–234. ISBN 978-1-4214-0135-5.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сена і Марна
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Заолагі Францыі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1777 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1851 годзе
Катэгорыя·Батанікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Версалі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы