wd wp Пошук:

Жуан Піньейру Шагаш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піньейру. Жуа́н Пінье́йру Ша́гаш (парт.: João Pinheiro Chagas; 1 верасня 1863, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 мая 1925, Эштарыл) — партугальскі палітык, другі прэм’ер-міністр Партугаліі пасля рэвалюцыі 1910 года.

Біяграфія

Жуан Піньейру Шагаш нарадзіўся ў Рыа-дэ-Жанэйра ў сям’і партугальскага эмігранта. Вучыўся ў Лісабоне, затым стаў журналістам. Калі ў 1890 годзе Вялікабрытанія прад’явіла Партугаліі ўльтыматум, запатрабаваўшы вываду партугальскіх войскаў з часткі калоній Мазамбік і Ангола (сучасныя тэрыторыі Замбіі і Зімбабвэ), ён уступіў у Рэспубліканскую партыю. У 1891 годзе ўдзельнічаў у паўстанні 31 студзеня, за што быў сасланы ў Анголу. З Анголы бег у Бразілію, дзе працягнуў прарэспубліканскую дзейнасць. Быў адным з актыўных праціўнікаў аўтарытарнага ўрада Жуана Франку ў 19061908 гадах.

Пасля рэвалюцыі 1910 года быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Парыжы. З 3 верасня па 12 лістапада 1911 года выконваў абавязкі главы ўрада Партугаліі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэофілу Брагу.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136198341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136198341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Партугаліі
Катэгорыя·Памерлі ў Эштарыле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе