wd wp Пошук:

Жоўтая сітаўка

Жо́ўтая сі́таўка[1], пліска жоўтая (Motacilla flava) — невялікая стройная птушка сямейства сітаўкавых, жыве на шырокай тэрыторыі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аляскі. Як і іншыя віды сітавак, вылучаецца сваім доўгім хвастом, якім пастаянна калыхае з боку ў бок, а таксама яркім жоўтым апярэннем брушка ў дарослых птушак.

Апісанне

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 23-27 см. Верх цела алiўкава-зялёны, нiз жоўты. Афарбоўка галавы вельмi адрозніваецца ў розных падвiдаў (асаблiва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай плісак. У паслягнездавы перыяд афарбоўка ў абодвух полаў менш кантрастная, таму падвiды ў палявых умовах амаль не адрознiваюцца. Маладыя больш аднатонныя. Голас: кароткі шчабятлівы спеў.

Галоўныя рысы падвiдаў у гнездавы перыяд:

Пашырэнне

Арэал: Палеарктыка (акрамя крайняй поўначы і часткi Вялiкабрытанii, а таксама часткi крайняга поўдня, Аравiйскага п-ва, Гiмалаяў, паўднёвага ўсходу Кiтая, Карэi i Японii), поўнач і ўсход Аляскі. На поўначы насяляе кусцiстую тундру з групамi кустоў i карлiкавых дрэў; у сярэднiх шыротах — лугi i пашы з адзiнкавымi кустамi, у далiнах рэк, палi з нiзкай раслiннасцю (напр., канюшына, люцэрна) i купкамi кустоў (нават далёка ад вады), пясчаныя дзюны ўздоўж рэк; на поўдні — таксама групы кустоў на ўзвышшах салёнах балот, рачныя паплавы. На Каўказе даходзiць да 2500 м, у Карпатах — да 700 м. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Пералётны від, папуляцыi з паўднёвай часткi арэала аселыя. Месца зiмовак: трапiчная Афрыка на поўдзень ад Сахары, Паўднёва-Усходняя Азiя, Фiлiпiны, Зондскi i Малайскi архіпелагі.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць на зямлi, пад прыкрыццем густых травянiстых раслiн (часта на схiлах яроў). Знешняя частка з кароткiх, тоўстых i завялых сцёблаў i лiстоў траў, якiя выступаюць у розныя бакі па-за краi гнязда, сярэдняя частка — з вузейшых лiстоў траў; высцiлка з тонкiх, сухiх травiнак i даволi тоўстага слоя валосся.

Яйкi (4-6, часам 3-7) пераважна сярэднепадоўжаныя з даволi вострым вузейшым канцом, жаўтаватыя, бела-карычневыя або шаравата-белыя з вельмi густымi i дробнымi светла-карычневымi плямкамi, якiя часта закрываюць фон, часам прысутнічаюць цёмныя воласападобныя штрышкi.

Зноскі

  1. Жоўтая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Сітаўкавыя
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе