wd wp Пошук:

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт (па-французску: Georges Eekhoud; 27 траўня 1854, Антверпен, Бельгія — 29 мая 1929, Скарбек, Бельгія) — бельгійскі франкамоўны пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык і крытык. Сябра Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі (1920—1927). Прадстаўнік літаратурнага рэалізму і франкамоўнага натуралізму. Анархіст і гомасексуал, аўтар скандальнага раману «Эскаль-Вігор» (Escal-Vigor, 1899) — аднаго з першых у Еўропе і першага франкамоўнага раману на тэму гомасексуальнасці[6].

Жыцьцяпіс

Паходзіў з заможнай сям’і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансіянаце ў Швейцарыі. Вярнуўся ў Бельгію, працаваў журналістам, карэктарам, літаратурным рэдактарам La Jeune Belgique. У 1895 разам з Эмілем Верхарнам заснаваў літаратурны радыкальны часопіс Le Coq Rouge (Чырвоны певень).

Творчасьць

Фламандзец па паходжанні, як і іншыя вядомыя Бельгійскія пісьменнікі — Марыс Матэрлінк, Жорж Радэнбах — Экгаўт выбраў французскую мову з-за ейнага прэстыжу. Але пісьменнік ня цураўся свайго фламандства, валодаў нідэрланзкай мовай Фламандыі і часта, пад псеўданімам, пісаў раманы і іншыя тэксты на ёй.

Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных казак і навэлаў, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «Бельгійскага Горкага». А ў самой Бельгіі яго часта называлі «Бельгійскім Мапасанам». Ягон смелая і скандальная гендарная і анархісцкая слава спрычынілася да невядомасці гэтага аўтара ў нас.

Так, у 1899 годзе ён апублікаваў свой вядомы раман-утопію (сёння сказалі б гендарную ўтопію) «Эксаль-Вігор», першы еўрапейскі раман, у якім смела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасексуальнае каханне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасці, выспы, замку, дзе адбываюцца падзеі раману. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыз, месца для ўцёкаў. Такім чынам, Жорж Экгаўт стаў першым пісьменнікам-змагаром і актывістам гомасексуальнай справы больш за сто гадоў таму[7]. Кніга выклікала скандал і судовае разбіральніцтва. Дзякуючы ўмяшанню вядомых французскіх пісьменнікаў (Э. Заля, напрыклад) Жорж Экгаўд быў апраўданы. Па-беларуску даступная навела Ж. Экгаўта «Татуіроўка» (Le tatouage)[8].

Пісьменнік працягваў агучваць і замацоўваць гомасексуальную тэму ў літаратуры і грамадстве: ён піша іншыя эстэцкія, смелыя і надзвычай гомаэратычныя зборнікі навел і апавяданняў: зборнік навел «Le Cycle patibulaire» («Злавесны цыкл», 1892), «Mes communions» («Мае спавяданні», 1895), раман «L’autre vue» («Іншае бачанне», 1904), «Voyous de Velours» («Аксамітавыя злодзеі», 1904—1926). Некаторыя тэксты з’явіліся ў адным зборніку пасля смерці пісьменніка зусім нядаўна, напрыклад, гомаэратычныя навелы «Le Quadrille du lancier» («Кадрыль улана», 2015)[9].

Цытаты

«Не, прырода не асуджае, ані адвяргае тое, што нас дабраслаўяе. Гэта хутчэй біблейныя рэлігіі хочуць, каб зямля нараджала нас на цноту і пакуты. Хлусня!»[10]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Georges Eekhoud — 2009.
  2. 1 2 Georges Eekhoud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Georges Eekhoud // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.britannica.com/topic-browse/Literature/Western-Literature/Belgian-Literature
  5. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 24 кастрычніка 2015.
  6. Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html.html(недаступная+спасылка)
  7. Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
  8. Жорж Экгаўт, Татуіроўка, http://prajdzisvet.org/texts/prose/tatuirouka.html
  9. Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
  10. Escal-Vigor, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k62856h.texteImage
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Сябры Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Драматургі Бельгіі
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·ЛГБТ у Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Бельгіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты