Жорж Клод (фр.: Georges Claude, 24 верасня 1870 — 23 мая 1960) — французскі хімік, канструктар першай неонавай лямпы (1910). У часы акупацыі Францыі гітлераўцамі быў калабарацыяністам.
Вучыўся ў Вышэйшай школе прамысловай фзікі і хіміі Парыжа. У 1902 годзе разам з прадпрымальнікам Полем Дэлармэ заснаваў кампанію Air Liquide, якая выпускала кісларод.