wd wp Пошук:

Жорж Буланжэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буланжэ.

Жорж Буланжэ

Жорж Буланжэ (фр.: Georges Ernest Jean Marie Boulanger, 29 красавіка 1837, Рэн, Францыя — 30 верасня 1891) — палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-французскай (1859), французскай каланіяльнай (Індакітай, 1852—1862) і франка-прускай (1870—1871) войнаў, ліквідацыі Парыжскай камуны.

У 1886—1887 гг. ваенны міністр. У 1887—1889 гг. узначальваў рух буланжызм, які меў на мэце ўсталяванне ваеннай дыктатуры, перагляд дэмакратычных свабод і роспуск парламента, імкнуўся распачаць вайну з немцамі. У 1889 годзе абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня