wd wp Пошук:

Жгунскі сельсавет

Жгу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жгунь.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Вадапойскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жгуна-Будскага сельсавета[1].

2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[2], з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 1,9 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Жгунскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна