wd wp Пошук:

Жгуна-Будскі сельсавет

Жгу́на-Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Жгунская Буда.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ларышчаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жгунскага сельсавета[1]. 2 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жгунь, сельсавет перайменаваны ў Жгунскі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна
Катэгорыя·Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна