wd wp Пошук:

Жан Ціроль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціроль.

Жан Ціроль (фр.: Jean Tirole, нар. 9 жніўня 1953) — французскі эканаміст, навуковы кіраўнік Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, прэзідэнт Фонду Жан-Жака Лафона (Тулузская школа эканомікі), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2014 года «за аналіз рынкавай ўлады і яе рэгулявання».

Апублікаваў больш за сто навуковых артыкулаў па эканоміцы, 11 кніг па тэорыі галіновай арганізацыі, тэорыі гульняў, карпаратыўных фінансах. Яго кніга «Тэорыя галіновай арганізацыі» з’яўляецца агульнапрызнаным стандартным універсітэцкім падручнікам па гэтай дысцыпліне.

Ціроль зрабіў унёсак ў шматлікія галіны мікраэканамічнага аналіза. Адна з самых вядомых яго работ — тэорыі калектыўных рэпутацый — развіццё канцэпцыі мадэлі Акерлофа аб рынках з асіметрычнай інфармацыяй. Гэтая тэорыя фармалізуе і апісвае ў выглядзе матэматычнай мадэлі такія паняцці, як рэпутацыя, якасць (тавару, паслугі), сумленныя паводзіны. На канцэпцыі, прапанаванай Ціролем, грунтуюцца многія новыя працы іншых аўтараў па блізкіх тэмах, у прыватнасці, па карупцыі ў грамадстве.

Біяграфія

Адукацыя

Скончыў у 1973 годзе Політэхнічную школу, у 1978 годзе — магістратуру ў Нацыянальнай школе мастоў і дарог. У 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень па дыскрэтнай матэматыцы ва Універсітэце Парыж-Дафін, у 1981 годзе атрымаў доктарскую ступень па эканамічнай тэорыі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

З 1981 по 1984 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай школе мастоў і дарог, у 1984—1991 гадах — прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. З 1992 года працуе навуковым кіраўніком Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, адначасова застаючыся гасцявым прафесарам (англ.: Visiting Professor) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Адміністрацыйная дзейнасць

Грамадская дзейнасць

Узнагароды

Лаўрэат прэмій розных універсітэтаў і эканамічных арганізацый:

Бібліяграфія

Падручнікі

Манаграфіі

Артыкулы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11488014X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Jean Tirole // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean Tirole // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Yahoo! Jean Tirole awarded 2014 Nobel Prize for Economics // Yahoo! Finance — 2014.
  5. http://www.france.fr/en/outstanding-men-and-women/jean-tirole-1953.html
  6. France’s Jean Tirole wins Nobel Economics Prize // The Local — 2014.
  7. Nobel panel announces economics winner // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  8. Tirole on French reform // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  9. 1 2 http://www.sudoc.fr/041072936
  10. https://www.polytechnique.org/profile/jean.tirole.1973
  11. http://academie-sciences-lettres-toulouse.fr/?page_id=596

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Катэгорыя·Эканамісты Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Об
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных