wd wp Пошук:

Жан Рафаэль Шчарбакоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жан Рафаэль Шчарбакоўскі (нар. 24 сакавіка 2001, Магілёў, Беларусь) — нямецкі футбаліст беларускага паходжання, паўабаронца нямецкага клуба «Дынама» з Дрэздэна.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Магілёве, аднак сям’я Жана пераехала ў Германію, калі яму было 11 месяцаў[1]. Пачынаў займацца футболам у клубе «Штэрн 1900», пазней перайшоў у «Герту Цэлендорф». На некаторы час вярнуўшыся ў «Штэрн», далучыўся да акадэміі «Герты», дзе гуляў за юнацкія і моладзевыя каманды, станаваўся чэмпіёнам юнацкай бундэслігі. У сакавіку 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[2], аднак пераход не адбыўся.

У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з клубам трэцяга нямецкага дывізіёна «Галешэр»[3]. Спачатку выступаў за моладзевую каманду, з пачатку 2020 года пачаў прыцягвацца да асноўнй каманды. Дбютаваў у Трэцяй Бундэслізе 31 студзеня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Вікторыі» з Кёльна і быў заменены ў другім тайме[4]. У маі 2020 года падоўжыў кантракт з «Галешэрам» на два гады[5].

У маі 2022 года падпісаў пагадненне з дрэздэнскім «Дынама» да 2025 года[6].

Міжнародная кар’ера

У 2019 годзе прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі[7].

Зноскі

  1. “На сына обратили внимание скауты юношеской сборной Германии. Но в будущем он настроен выступать за Беларусь”. pressball.by
  2. На просмотр в брестское “Динамо” прибыл воспитанник “Герты” белорусского происхождения Щербаковский. football.by
  3. Футбол. Родившийся в Беларуси хавбек Жан-Рафаэль Щербаковский перешел в “Галлешер” из третьей лиги Германии. pressball.by
  4. Hallescher FC vs. Viktoria Köln 3 - 4. soccerway
  5. Футбол. Чемпионат Германии. Д3. Белорус Жан Щербаковский продлил контракт с “Халлешером”. pressball.by
  6. “Динамо” Дрезден объявило о подписании Жана-Рафаэля Щербаковского. football.by
  7. U-19. Проведем два спарринга против Турции. abff.by
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Дрэздэн
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Галешэр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка