wd wp Пошук:

Жан Каломб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каломб.

Жан Каломб (фр. Jean Colombe; 1430/1435, Бурж - 1493, там жа) - французскі мастак-мініяцюрыст, які працягнуў услед за братамі Лімбургамі працу над Цудоўным часасловам герцага Берыйскага.

Сын Філіпа Каломба і яго жонкі Гіемет; нарадзіўся паміж 1430 і 1435 гадамі. Магчыма, быў братам скульптара Мішэля Каломба. У 1463 годзе вучыўся ў майстэрні каліграфа Клемана Цібо. З 1467 г. працаваў самастойна. У Буржы пабудаваў для сваёй сям’і дом. Быў жанаты з нейкай Калет. Вядома, што ў Жана Каломба былі сын Філібер і ўнук Франсуа, таксама майстры кніжнай мініяцюры. Памёр у Буржы ў 1493 годзе.

Да 1470 Жан Каломб ужо быў вядомым майстрам. Ён выконваў замовы прадстаўнікоў сямействаў Лаваль, Гравіль, ім апякавалася Шарлота Савойская, жонка Людовіка XI. Галоўныя працы Каломба: Часаслоў Луі дэ Лаваля (цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Парыж), «Гісторыя Рыма» для адмірала Луі Маля ле Гравіля (Romuleon, там жа) і серыя ілюстрацый для «Цудоўнага часаслова» герцага Берыйскага, выкананая па замове Карла I Савойскага. Герцаг Савойскі адзначаў талент, арыгінальнасць і ўмеласць “свайго любімага майстра Жана Каломба”.

У 1474 годзе выканаў таксама мініяцюры для гістарычнага твора Себасцьена Мамро «Паходы французаў у Утрэмер».

З 1486 года Каломб служыў пры двары герцага ў якасці даверанай асобы і мініяцюрыста. Мастак жыў у Буржы, але згодна з дакументам, датаваным 3 чэрвеня 1486 года, наведаў Турын.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102428204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. RKDartists Праверана 29 верасня 2017.
  4. Jean Colombe // Trove — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1493 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1529 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Буржы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буржы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1430 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу