wd wp Пошук:

Жан-Жак Дэсалін

Жан-Жак Дэсалін (фр. Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці[4]

Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П’ярро.

Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц’ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб’явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай ў 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго у перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean-Jacques Dessalines // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean-Jacques Dessalines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Independent Haiti (нявызн.). Праверана 27 November 2006.
  5. Philippe R. Girard (2011). The Slaves Who Defeated Napoleon: Toussaint Louverture and the Haitian War of Independence 1801—1804. Tuscaloosa, Alabama: University of Alabama Press. ISBN 978-0-8173-1732-4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся на Гаіці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1758 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі на Гаіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных