wd wp Пошук:

Жанчына з Элінга

Жанчына з Элінга
Рэканструяваная прычоска жанчыны з Элінга

Жанчына з Элінга (дацк.: Ellingkvinden) — умоўнае абазначэнне жанчыны, якая памерла ў эпоху жалезнага веку і пахавана ў тарфяным балоце ў ваколіцах Сількебарга, Данія. З’яўляецца адным з найбольш добра захаваных балотных цел.

Апісанне

Жанчыну з Элінга знайшоў у 1938 годзе селянін-датчанін падчас работ па здабычы торфу ў мясцовым балоце. Аб знаходцы ён паведаміў навукоўцам, і цела было перавезена для вывучэння ў Капенгаген. Хоць адносна добра захавалася толькі задняя частка цела і, у асаблівасці валасы на галаве[1], было ўстаноўлена, што труп належыць жанчыне.

У 1930-х гадах яшчэ не было распрацавана метадаў для датыроўкі падобных знаходак, таму жанчына з Элінга доўгі час праляжала ў запасніках Нацыянальнага музея Даніі. Поўнамаштабныя даследаванні яе цела пачаліся толькі ў 1976 годзе. Вывучэнне зубоў на рэнтгенаўскіх здымках дапамагло ўстанавіць, што яна памерла ва ўзросце каля 25 гадоў, а з дапамогай радыёвуглероднага аналізу навукоўцы вызначылі і прыблізны час смерці — каля 280 г. да н. э. Хутчэй за ўсё жанчына з Элінга была задушаная або павешана — на яе шыі застаўся след ад скуранога шнура, знойдзенага ў тым жа балоце. Яе доўгія валасы (каля 90 см) былі заплеценыя ў касу і выкладзеныя ў досыць складаную прычоску.

Захаваная вопратка жанчыны складалася з накідкі, якая была пашытая з чатырох кавалкаў аўчыны, злучаных вельмі акуратнымі шыўкамі[2]. Яе даўжыня даходзіла да сцёгнаў. Верагодна, на жанчыне было і іншае адзенне, аднак хутчэй за ўсё яна была вытканая з раслінных валокнаў і цалкам стлела. У карысць гэтай здагадкі кажа і той факт, што вакол яе таліі быў павязаны плецены пояс[3] з авечай воўны даўжынёй 67 см і шырынёй 4 − 5 см.

У цяперашні час цела жанчыны з Элінга знаходзіцца ў экспазіцыі музея Сількебарга.

Гл.таксама

Зноскі

  1. Валасы на галаве Архівавана 27 верасня 2007.
  2. Фота накідкі Архівавана 27 верасня 2007.
  3. Фота пояса Архівавана 27 верасня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Еўропа жалезнага веку
Катэгорыя·Балотныя людзі
Катэгорыя·Археалогія ў Даніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96