wd wp Пошук:

Жаночая рыфма

Жаночая рыфма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на перадапошні склад зрыфмаваных словаў. Гэтая рыфма надзвычай частая ў беларускай народнай паэзіі. У выніку ўплыву на беларускую вершатворчасць народнай паэзіі, а таксама польскай паэзіі і польскай мовы з яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе жаночая рыфма стала ледзь не выключным відам рыфмы ў беларускім сілабічным вершы:

А хто бяды не зна́е, Хай у мяне спыта́е. Я з бядою начава́ла, Дык я бяду распазна́ла. Жаночая рыфма шырока распаўсюджаная ў сучаснай беларускай паэзіі. Гэтай рыфмай напісаная амаль уся паэма Я. Коласа «Новая зямля».

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Метрыка
Катэгорыя·Рыфма і фоніка