wd wp Пошук:

Жаночая палавая сістэма

[[|thumb|300px|Жаночая палавая сістэма

1 — фалопіева труба; 2 — мачавы пузыр; 3 — лабковае зрашчэнне; 4 — похва; 5 — клітар; 6 — малыя палавыя вусны і вонкавая адтуліна урэтры; 7 — пераддзвер’е похвы; 8 — яечнік; 9 — сценка брушыны; 10 — матка; 11 — шыйка маткі; 12 — задняя частка похвы; 13 — прамая кішка; 14 — анус;]] Жаночая палавая сістэма чалавека складаецца з двух асноўных частак: ўнутраных і вонкавых палавых органаў. Вонкавыя палавыя органы ў сукупнасці носяць назву вульва.

Унутраныя палавыя органы

Яечнікі

Яечнікі - парны орган, які размяшчаецца ў ніжняй частцы брушнай паражніны і ўтрымліваюцца ў ёй звязкамі. Па форме яечнікі, якія дасягаюць у даўжыню да 3 см, нагадваюць міндальнае семечка. Пры авуляцыі паспелая яйкаклетка выходзіць непасрэдна ў брушную паражніну, праходзячы па адной з «фалопіевых труб».

Фалопіевыя трубы

Фалопіевыя трубы інакш называюцца яйкаводы. Яны маюць лейкападобнае пашырэнне на канцы, праз якое ў трубу трапляе паспелая яйкаклетка (яйка). Эпітэліяльная посцілка фалопіевых труб мае вейчыкі, біццё якіх стварае рух току вадкасці. Гэты ток вадкасці і накіроўвае ў фалопіевай трубе яйка, гатовае да апладнення. Фалопіевыя трубы іншым сваім канцом адкрываюцца ў верхнюю частку маткі, у якую яйка накіроўваецца па фалопіевай трубе. У фалопіевай тубе адбываецца апладненне яйкаклеткі. Аплодненыя яйкаклеткі (яйкі) паступаюць у матку, дзе і працякае нармальнае развіццё плоду да родаў.

Матка

Асноўны артыкул: Матка жанчыны Матка - цягліцавы грушападобны орган, які мае памер з кулак дарослага чалавека. Яна размяшчаецца ў сярэдзіне брушнай паражніны ззаду мачавой бурбалкі. Матка мае тоўстыя цягліцавыя сценкі. Унутраная паверхня паражніны маткі выслана слізістай абалонкай, працятай густой сеткай крывяносных сасудаў. Паражніна маткі злучаецца з похвавым каналам, які праходзіць праз тоўстае цягліцавае кольца, што выбіваецца ў похву. Яно носіць назву шыйка маткі. У норме аплодненая яйкаклетка паступае з фалопіевай труб у матку і прымацоўваецца да цягліцавай сценцы маткі, развіваючыся ў плод. У матцы працякае нармальнае развіццё плоду да родаў.

Похва

Асноўны артыкул: Похва жанчыны Похва - гэта тоўстая цягліцавая трубка, якая ідзе ад маткі і мае выхад вонкі з цела жанчыны. Похва з’яўляецца прымачом мужчынскага капулятыщнага органа падчас здзяйснення палавога акту, прымачом семені падчас палавога акту, а таксама з’яўляецца радавым каналам, па якім выходзіць плод пасля завяршэння свайго унутрычэраўнага развіцця ў матцы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Жаночыя палавыя органы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле