wd wp Пошук:

Фалопіевы трубы

Рэпрадукцыйная сістэма жанчыны

Фалопіевы трубы, або маткавыя трубы — парны трубчасты орган, які злучае поласць маткі з брушной поласцю. Названы ў гонар італьянскага анатома Габрыэля Фалопіа, які ўпершыню апісаў іх. Орган ажыццяўляе функцыю транспартавання яйцаклеткі і сперматазоідаў, ствараючы спрыяльнае асяроддзе для апладнення, развіцця аплодненай яйцаклеткі і прасоўвання яе ў матку. Як правіла, варонка маткавай трубы захоплівае «вейчыкамі» авуляваную з яечніку ў брушную поласць яйцаклету і накіроўвае яе ўнутр сябе.

Пасля авуляцыі яйцаклетка каля 24 гадзін застаецца ў трубе жыццяздольнай, дзе можа быць апладніна сперматазоідам. Утвораная зігота «вейчыкамі» трубы накіроўваецца ў матку. Рух эпітэлію трубаў, як правіла, накіраваны ў матку. Неапладнёная яйцаклетка таксама рухаецца ў матку, пакуль не загіне і не разбурыцца.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Фізіялогія рэпрадуктыўнай сістэмы жанчын