wd wp Пошук:

Шыйка маткі

Шыйка маткі (лац.: cervix uteri) — ніжні сегмент маткі. У цэнтры размешчаны канал шыйкі маткі, адзін канец якога адкрываецца ў поласць маткі, а другі — у похву. У сярэднім даўжыня шыйкі маткі 3-4 см, а цэрвікальны канал самкнёны.

У шыйкі маткі адрозніваюць похвавую частку. Шыйка маткі злучаецца з похвай з дапамогай зводаў похвы. Адрозніваюць пярэдні звод (кароткі), задні (больш глыбокі) і два бакавыя. Па шыйцы маткі праходзіць цэрвікальны канал, які закаркаваны сліззю. Слізь у норме не пранікальная ні для мікробаў, ні для сперматазоідаў. Але ў сярэдзіне менструальнага цыклу слізь радзее і робіцца пранікальнай для сперматазоідаў.

Сперматазоіды з похвы падымаюцца па канале шыйкі і трапляюць у поласць маткі. Падчас родаў шыйка маткі раскрываецца (да 10 см), каб па канале шыйкі прайшла галава дзіцяці. Для агляду вонкавай адтуліны шыйкі маткі (а таксама верхніх аддзелаў похвы) выкарыстоўваюць кальпаскапію — спецыяльны аптычны прыбор. Дадзеная дыягнастычная працэдура неабходная для выключэння захворванняў шыйкі маткі, у тым ліку цэрвіцыту і рака.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Жаночыя палавыя органы