«Жано́чая ло́гіка» (руск.: Женская логика) — расійскі дэтэктыўны фільм 2001 года, пастаўлены па матывах аднайменнага рамана Віктара Проніна(руск.) бел.[1]. Галоўную ролю ў фільме выканала Аліса Фрэйндліх.
Работнік выдавецтва Вольга Пятроўна Туманава — заўзяты аматар дэтэктываў і сышчык паводле паклікання. Яна не «опер», не дазнавальнік, не следчы, але ў яе ёсць свой спосаб пошуку злачынцаў — логіка. Жаночая логіка. На наступную раніцу пасля сыходу на пенсію, Туманава становіцца панятой. Забіты яе сусед — бізнэсмэн Корзун. У следства ёсць версія, але ў Вольгі Пятроўны свой погляд на забойства…[1]
Фільм выйшаў на DVD 22 лістапада 2012 года[2].