Іаана (Жанна) (фр.: Jeanne de France, 23 красавіка 1464 — 4 лютага 1505) — французская каралева, каталіцкая святая.
Дачка Людовіка XI, караля Францыі. Па загаду бацькі выйшла замуж 8 верасня 1476 г. за герцага Арлеанскага, які, уступіўшы на пасад як Людовік XII, развёўся з ёй на падставе занадта блізкага сваяцтва з жонкай. Пасля гэтага Людовік ажаніўся з удавой свайго папярэдніка, Карла VIII, Ганнай Брэтонскай. Жанна атрымала тытул герцагіні Берыйскай, пасялілася ў Буржы і заснавала ордэн анунцыятак.
У 1742 годзе Папа Бенедыкт XIV прызнаў яе блажэннай. Кананізавана ў 1950 годзе.