wd wp Пошук:

Жанна Уладзіміраўна Стаціўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаціўка. Жанна Уладзіміраўна Стаціўка (нар. 1 красавіка 1968, в. Макарава, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Біяграфія

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

Працавала кантралёрам-касірам харчовых тавараў у Брэсцкім гархарчгандлі; старшынёй прафсаюзнага камітэта навучэнцаў, выхавальнікам, выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання; дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста; намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам упраўлення занятасці насельніцтва.

З’яўлялася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці».

З 2016 года - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Удастоена звання «Чалавек года — 2012».

Сям’я

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне