wd wp Пошук:

Жанна Мікалаеўна Чарняўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўская.

Жанна Мікалаеўна Чарняўская (18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 18 ліпеня 1971 гада ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[2].

Сям’я

Замужам, мае дачку.

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гомельской области Архівавана 24 лістапада 2019.
  2. Чарняўская Жанна Мікалаеўна
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе