wd wp Пошук:

Жалудоцкі сельсавет

Жалудо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фарны Канец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дубраўскага сельсавета. 20 лістапада 1973 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Жалудоцкаму пассавету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[2].

26 лютага 2013 года Жалудоцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты без Жалудка) — 1577 чалавек[4], з іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 20 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Жалудоцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат