wd wp Пошук:

Жалезная гвардыя

Жалезная гвардыя (рум.: Garda de fier) — ультраправая румынская палітычная арганізацыя. Заснаваная Карнэліу Зэля Кадрану (які ўзначальваў арганізацыю да свайго забойства ў 1938) 24 ліпеня 1927 як «Легіён арханёла Міхаіла». Гвардыя была выдзеленая са складу Легіёна ў 1930 як параваеннае крыло, аднак назву «Жалезная гвардыя» звычайна адносяць да ўсёй партыі. У чэрвені 1935 Легіён змяніў сваю афіцыйную назву на «Усё для краіны».

Ідэалогія партыі з’яўлялася антыкамуністычнай, антысеміцкай і клерыкальна-фашысцкай. Моладзевы рух Легіёна грунтавалася на тэалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

У 1940, падтрымаўшы маршала Іон Антанэску, Гвардыя прыйшла да ўлады. Аднак хутка супярэчнасці з дыктатарам прывялі да няўдалай спробы перавароту, пасля якога, 22 студзеня 1941, Жалезная гвардыя была разагнаная, а яе прыхільнікі знятыя з дзяржаўных пасад.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1927 годзе