wd wp Пошук:

Жак Саламон Адамар

Жак Саламон Адама́р (фр.: Jacques Salomon Hadamard; 8 снежня 1865 — 17 кастрычніка 1963) — французскі матэматык-універсал. Аўтар мноства фундаментальных прац па алгебры, геаметрыі, функцыянальнаму аналізу, дыферэнцыяльнай геаметрыі, матэматычнай фізіцы, тапалогіі, тэорыі імавернасцей, механіцы, гідрадынаміцы і інш.

Член Парыжскай АН з 1912 года. Ганаровы член Апякунскай рады Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Замежны член-карэспандэнт (1922) і замежны ганаровы член (1929) АН СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Версалі ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Парыжы. Ужо ў 19 гадоў пачаў публікаваць навуковыя працы.

У 1892 годзе ажаніўся з Луізай-Ганнай Трэнель (фр. Louise-Anna Trénel), у іх нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі. Двое старэйшых сыноў Адамара загінулі на франтах Першай сусветнай вайны, трэці быў забіты ў Другой сусветнай вайне (1944).

З 1893 года — прафесар у Бардо. Прафесар Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ўніверсітэта (1900—1912), Політэхнічнай школы (1912—1937).

Падчас нямецкай акупацыі Францыі (1940—1945) быў у эміграцыі ў ЗША, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Францыю.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118719750 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Адамар Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Адамар Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. https://books.google.fr/books?id=Nj_g6o53UZwC&pg=PA253&lpg=PA253
  6. http://www.w-volk.de/museum/grave84.htm
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Версалі
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Ганаровыя члены АН СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)