wd wp Пошук:

Жак Касіні

Жак Касіні (фр.: Jacques Cassini; (18 лютага 1677- 18 красавіка 1756) — французскі астраном, сын Ж. Д. Касіні.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжскай абсерваторыі, у 1691 скончыў Мазарыніеўскі калеж і з гэтага часу працаваў у Парыжскай абсерваторыі, якую ўзначаліў пасля смерці бацькі.

Асноўныя працы прысвечаны вызначэнню фігуры Зямлі, вывучэнню планет і іх спадарожнікаў, камет. Дапамагаў бацьку ў астранамічных назіраннях і геадэзічных вымярэннях. У 1695 суправаджаў яго ў паездцы па Італіі, затым наведаў Фландрыю, Нідэрланды, Англію, дзе выканаў вялікую колькасць астранамічных і геадэзічных вымярэнняў. У 1700—1701 удзельнічаў у вымярэнні паўднёвай дугі Парыжскага мэрыдыяна; у 1718 завяршыў вымярэнне паўночнай часткі гэтага мерыдыяна, давёўшы яго да Дзюнкерка. У спрэчцы аб форме фігуры Зямлі займаў памылковую пазіцыю, лічачы яе выцягнутым сфероідам. Прапанаваў метад вызначэння даўгаты з назіранняў пакрыццяў зорак і планет Месяцам. Вывучаў арбіты спадарожнікаў планет, будову кольцаў Сатурна. Выканаў шмат назіранняў камет. Вывучаў марскія прылівы. Пасля адкрыцця Э. Галеям уласных рухаў зорак першым пачаў іх вымярэнні. Быў перакананым картэзіянцам і праціўнікам тэорыі сусветнага прыцягнення, імкнуўся факты назіранняў інтэрпрэтаваць з дапамогай тэорыі віхроў.

Член Парыжскай АН (1699), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1698).

У яго гонар названы кратар на Месяцы і астэроід № 24102.

Публікацыі

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Уаза
Катэгорыя·Памерлі ў 1756 годзе
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Астраномы Францыі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Астраномы XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1677 годзе