wd wp Пошук:

Жазеф Арцюр дэ Габіно

Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.

Погляды

У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).

Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.

Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з’яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Joseph Arthur de Gobineau // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Record #11905198w // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 13 сакавіка 2018.
  4. Гобино Жозеф Артюр де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://data.bnf.fr/fr/11254677/louis_de_gobineau/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Расізм
Катэгорыя·Графы
Катэгорыя·Усходазнаўцы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
Катэгорыя·Дыпламаты Францыі
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Сацыёлагі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Усходазнаўцы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Расалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Асобы