wd wp Пошук:

Еўрапейскі шпрот

Еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) — від марскіх рыб з сямейства селядцовых (Clupeidae).

Насяляе моры Еўропы ад Гібралтара да Лафатэнскіх астравоў, у т.л. Паўночнае і Нарвежскае мора (паўночны шпрот). Жыве ў Балтыйскім моры (балтыйскі шпрот, або кілька). Насяляе паўночную частку Міжземнага і Чорнае мора (паўднёваеўрапейскі, аб чарнаморскі шпрот).

Характарызуецца моцна развітымі кілепадобнымі лускавінкамі. Кіль пачынаецца ад горла і даходзіць да анальнага плаўніка, жывот сціснуты з бакоў.

Ежу складаюць у асноўным планктонныя ракападобныя (зоапланктон) і маляўкі рыб.

Прамысловая чародная рыба. Выкарыстоўваецца ў тым ліку для вырабу рыбных кансерваў, а таксама замарожанай і салёнай рыбнай прадукцыі.

Падвіды

Большасць аўтараў вылучае тры слаба адрозных падвіда:

Часам вылучалі таксама асобны падвід Sprattus sprattus sulinus, які жыве толькі ў Чорным моры.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Прамысловая рыба
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе