wd wp Пошук:

Еўрапейскі саюз эсперанта

Еўрапейскі саюз эсперанта (эспер.: Eŭropa Esperanto-Unio Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эсперанта дзяржаў ЕС, праводзіць кожныя два гады кангрэсы ў Марыборы, Славенія. У ліпені–жніўні 2007 года на кангрэсе было 256 дэлегатаў з 28 краін, у тым ліку два члены Еўрапарламента: Малгажат Гандзлік з Польшчы і Людміла Новак са Славеніі.

У снежні 2009 года Еўрапейскі саюз эсперанта надрукаваў поўна-старонкавую аб’яву ў французскай газеце “Монд”, якая заклікала да выкарыстання мовы эсперанта замест англійскай[1].

У 2011 годзе Прэзідэнтам Еўрапейскага саюза эсперанта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain)[2].

Кангрэсы

Да 2012 года кангрэс Еўрапейскага Саюзу эсперантыстаў (KEEU) па-за Славеніяй збіраўся 11 раз. Тэмай кангрэса 2012 года было “вывучэнне мовы ў ЕС.”

ДатаГорадКраінаУдзельнікіКраіны
102014-07-06/12РыжэкаСцяг Харватыі Харватыя146[3]21[3]
92012-07-16/20ГаліваСцяг Ірландыі Ірландыя15728 [4]
82008-05-28/06-02Herzberg am HarzСцяг Германіі Германія400[5]23
72007-07-28/08-04МарыборСцяг Славеніі Славенія25629
62004-08-25/29БільбааСцяг Іспаніі Іспанія28424
52002ВеронаСцяг Італіі Італія
42000-04-27/05-01АстэдаСцяг Бельгіі Бельгія400
31997ШтутгартСцяг Германіі Германія
21995-06-02/06ПарыжСцяг Францыі Францыя> 400
11992ВеронаСцяг Італіі Італія

На кангрэсе 2011 года, што праходзіў у Капенгагене, былі прыняты наступныя развязкі:

  1. 2012 год быў абвешчаны “Годам Цыбра Сэкеля” да 100-годдзя з дня яго нараджэння. цытата “Сэкель (Sekelj) быў не толькі бачным эсперантыстам, але і вылучна паспяховым пісьменнікам, які напісаў больш 20 кніг. Траціна яго кніг была напісана на эсперанта і перакладзена на многія мовы. Ён быў даследчыкам, географам, археолагам, этнографам, журналістам, рэжысёрам, вядомым эсперантыстам. Ён заснаваў каля дзесяці нацыянальных асацыяцый галоўным чынам у Азіі і Паўднёвай Амерыцы”.

  2. Была падтрымана ініцыятыва грамадзянаў ЕС спяваць еўрапейскі гімн на мове эсперанта.

Зноскі

  1. Europe marks 150th birthday of Esperanto creator (нявызн.) (December 15, 2009). Праверана 27 October 2014. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Murphy, Judy. Seán talks the talk in seven languages (нявызн.), Galway City Tribune (October 21, 2011). Праверана 14 May 2013.
  3. 1 2 Zlatko Tišljar (2014). “LA DEKA KONGRESO DE EUxROPA ESPERANTO-UNIO”. Euxropa Bulteno (139). http://www.europo.eu/eo/documentloader.php?id=422&filename=eb-139-2014-06-07.pdf. Retrieved on 2014-07-30.
  4. GALIVO/GALWAY/GAILLIMH 2012
  5. Kongreso komuna kun Germana Esperanto-Asocio

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз
Катэгорыя·Арганізацыі эсперантыстаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы